Home
zrukoi
Усіх знаёмых і незнаёмых віньшую з 90годдзем Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!


Copy Magnum

Пачуваюся ня горш, чым перад Новым Годам :)

Гэты блог пакіну для каментароў ды чытання сяброўскай стужкі. Усяго найлепшага.
І
Жыве Беларусь!

Tags:

zrukoi

via [info]nektotigra


http://www.livejournal.com/accountstatus.bml

и сменю статус на "удален". То есть удалю свой журнал. При этом на экране появится изумительная анкета: ай, ой, как же так, расставьте галочки, напишите нам, что вас заставило и почему вы удаляете, и что нам сделать, чтобы улучшить наш сервис? В этой графе я впишу: "верните Базовый аккаунт". Это реальная статистика, которую получит СУП.

via [info]zmila І крыху ад мяне. Вось у гэным інтэрвію Далбаносіка інтэрвьюіраваны ілжэ ("Сегодня вы не сможете завести блог в ЖЖ. Как, впрочем, и на Mail.ru, на Google, Yahoo! Не существует ни одного сервиса на свете, который, не являясь благотворительной организацией, отказывался бы делать деньги – как благодаря платежам пользователей, так и благодаря размещению рекламы.") і
хаміт ("И есть третья категория людей. Они непрерывно, на протяжении всей истории существования
LiveJournal выступают с громкими инициативами, цель которых – нанести ущерб ЖЖ, его создателям, разорить, засудить, навредить репутации. В основном такими людьми движет желание привлечь к себе внимание."). Я ня дасведчаная, ці гэта такая сваеасаблівая мадэль мэнэджмэнта ў Расеі: станавіцца ў позу пакрыўджанай дзеўкі, але пад шумок  рабіць тое, што выгодна ім.  У прынцыпе, мне не шкада грошаў, але расейскае  быдлячества задзяўбло. Памятаеце, як там у Лао-Дзы : "Той лепшы кіраўнік  краіны, пра якога Вы ведаеце толькі тое, што ён  існуе." А Далбаноса стала зашмат у апошнія месяцы.

PS амаль перайшла на Vox.

Tags:

пытанне

  • Mar. 18th, 2008 at 5:54 PM
rovar
з дапамогаю якой праграмы можна спампаваць змест майго ЖЖ сабе на кампутар?

Tags:

parason
- Табе было складана ў Нямеччыне? - спытала Іпэк.
- Тое, што я ня вывучыў нямецкую,  выратавала мяне, - адказаў Ка. - Маё цела адмовіла мову, і такім  чынам я змог захаваць свае чыстасьць ды душу.

Orhan Pamuk  "Snow"
пераклад мой

*вось такая мова

  • Mar. 17th, 2008 at 6:01 PM
zrukoi
Заўважыла, мае выкладчыкі робяць прыклад кшталту: "If a person (a scientist, someone who loves beer and etc.)..." і ў наступным сказе,  спасылаючыся на гэтага ня-пэўнага чалавека, чарадуюць *she* з *he*.
"Уявіце, у чалавека ёсць манэта. Колькі разоў ёй трэба падкінуць манэту, каб выпала 7 арлоў? "
А ў Вашыя знаёмыя так кажуць?

Вам ад самага сэрца

  • Mar. 8th, 2008 at 12:55 PM
zrukoi
Вось тут і тут  Вы можаце даведацца, што праблема беларускага грамадства - зусім не Лукашэнка,  ён - гэта толькі наступства, праблема  беларускага грамадства - яно само:  расістскае, гамафобскае, ксенафобскае, патрыярхальнае, саўковае, фашыстоўскае, не-лаяльнае.
А таму хай ідуць у дупу ўсялякія Мацкевічы, Фінкевічы, Севярынцы, усе са спісу Крываля, і той хто туды выпадкова не патрапіў, тыя, хто лічыць, што менавіта жанчына "мусіць" "у першую чаргу" глядзець за дзіцёнкам, хто мяркуе, што гомасексуалізма - хвароба, а "чалавек вынайшла агонь" - перагіб, тыя каму пофіг, усе хрысціянскія дэмакраты ці саўковыя хрысціяне.
Вы маеце бюракратычную машыну, якой вартыя. Я мяркую, што Вы дачакаецеся, калі той хлопчык стане каралём.

І мне горка ад таго, што гэта краіна якую я люблю.
rovar

Калі ў сваім журнале вы адшукаеце  :), не пужайцеся. Гэта Каця вырашыла станавіцца пазітыўней.

PS патрапілася Zulya - моцны голас, лёгкія тэксты; Beirut шмат быў на падкасце NPR "All songs considered" - Я закахалася. Гэтыя два ствараюць цудоўную пару.
Ў! Воблака прыходзіць дадому і пакуль ён яшчэ не зняў гальштук, люблю таньчыць зь ім пад
  Frou Frou.

PSS відэа падвесім тут

PSSS Хай ужо гэта будзе "Пісцік слана"

Tags: